Расійскія навукоўцы даследуюць паселішчы беларусаў на Паўн. Каўказе
Група расійскіх навукоўцаў-этнографаў з Санкт-Пецярбургу рыхтуе экспедыцыю на Паўночны Каўказ. У Пяцігор'і, Адыгеі і Краснадарскім краі яны будуць даследаваць міжнацыянальнае суіснаванне розных этнічных груп. Сярод іншага, навукоўцы маюць намер даследаваць паселішчы, у якіх жылі беларускія сяляне, колішнія перасяленцы з Беларусі і іх нашчадкі.
Як адзначае інфармацыйнае агенцтва Regnum, экспедыцыя стартуе вясной 2009 года, а ў панядзелак на Паўночны Каўказ выправіцца група спецыялістаў, што мусіць правесці разведку і вызначыць маршрут экспедыцыі.