Расійскія паліцэйскія выратавалі пасажыра беларускага аўто
Выпадак адбыўся ў Арлоўскай вобласці на аўтадарозе М-2 "Крым".
Як паведамляюць расійскія СМІ, супрацоўнікі дарожна-паставой службы заўважылі, як кіроўца аўтамабілю з беларускімі нумарамі уключаў і выключаў фары. Інспектары выказалі здагадку, што патрэбна іх дапамога і не памыліліся. Кіроўца растлумачыў, што яго 50-гадоваму пасажыру, які не так даўно перанёс інфаркт, стала дрэнна.
Супрацоўнікі ДПС адразу выклікалі хуткую і накіраваліся ёй насустрач, каб не губляць часу. Ужо на пад'ездзе да Арла яны перадалі мужчыну лекарам і суправадзілі хуткую да лякарні. Там паліцыянтам сказалі, што кожная хвіліна прамаруджвання магла каштаваць мужчыне жыцця.