Расійскія журналісты папрасілі ў “Майкрасофт” ільготы на пакупку праграм
Міжнародная федэрацыя журналістаў звярнулася да кампаніі "Майкрасофт" з заклікам падаць самым бедным СМІ Расіі льготы на набыццё ліцэнзійных праграм.
МФЖ звярнула ўвагу кампаніі на серыю судовых працэсаў супраць незалежных расійскіх выданняў. Паведамляецца, што Саюз журналістаў Расіі ўжо пачаў перамовы з "Майкрасофтам" аб новай сістэме, якая дала б магчымасць самым бедным СМІ альбо атрымоўваць арыгінальныя ліцэнзіі бясплатна, альбо мець доступ да ўцэненых ліцэнзій.
Cаюз журналістаў Расіі лічыць, што прадастаўленне найбяднейшым СМІ Расіі бясплатнага "софту" для 35 тысяч камп’ютараў і ўвядзенне трохгадовай праграмы льгот для іншых выданняў дапаможа кампаніі вярнуць значную частку страчанага за кошт пірацтва прыбытку.
“Інтэрфакс”