Распачата акцыя "Аўта - Патрыёт"
Сайт "Мы - разам!" арганізаваў акцыю па распаўсюду аўтамабільных налепак на палітычную тэматыку.
Арганізатары акцыі гавораць, што праводзяць акцыю з мэтай "паказаць усім Нам, што Мы - не меншасць. Вынесці ўсе размовы пра ўладу з "кухні" на вуліцу. Паказаць, што Мы не баімся, Мы - большасць. Паказаць, што гэта не Мы - апазіцыя, а Яна, "ўлада" - апазіцыя; апазіцыя нармалёваму дэмакратычнаму жыццю, жыццю без страху, без цэнзуры".
"Каб выказаць свой пратэст, не трэба нікуды ўступаць, не трэба нікуды ісці, трэба проста прыляпіць налепку на машыну, тым самым выказаўшы свой пратэст. Мы перакананыя, што многія рушаць услед прыкладу", - тлумачыць сайт "Мы - разам!" выбар такога метаду.


