Распачынаецца Чэмпіянат Еўропы па футболе Еўра-2008

Сёння матчам Швейцарыя - Чэхія ў швейцарскім Базелі адкрыецца 13-й чэмпіянат Еўропы па футболе. У першынстве Старога Свету, якое пройдзе на футбольных палях Аўстрыі і Швейцарыі, прымаюць удзел 16 нацыянальных зборных. На групавым этапе (7-18 чэрвеня) кожная каманда правядзе па тры матчы з супернікамі па квартэце, і па дзве лепшыя зборныя працягнуць спрэчку за ўзнагароды чэмпіянату ў паядынках на вылет. Матчы 1/4 фіналу пройдуць 19-22 чэрвеня, паўфіналы - 25-26 чэрвеня, фінал адбудзецца ў апошні дзень чэмпіянату, 29 чэрвеня. Склад груп чэмпіянату Еўропы-2008:
група A - Чэхія, Партугалія, Швейцарыя, Турцыя;
група B - Аўстрыя, Харватыя, Нямеччына, Польшча;
група C - Францыя, Італія, Нідэрланды, Румынія;
група D - Грэцыя, Расія, Іспанія, Швецыя.

Галоўным фаварытам Еўра-2008 пераважная большасць букмекерскіх кантор лічыць Нямеччыну.

Матчы чэмпіянату прымуць восем гарадоў: па чатыры ў Аўстрыі (Вена, Клагенфурт, Зальцбург, Інсбрук) і Швейцарыі (Берн, Цюрых, Жэнева, Базель). Пачынаючы з чвэрцьфіналаў футбольнымі цэнтрамі Еўропы будуць Вена і Базель, фінал пройдзе ў сталіцы Аўстрыі на арэне "Эрнст Хаппель Штадыён", якая змяшчае каля 50 тысяч гледачоў.

БДГ