Растаўчанін забіў сябра, каб той уваскрос
Малады чалавек і яго сябра разам захапляліся містыцызмам, верылі ў існаванне паралельных сусветаў і перасяленне душ.
Падазраваны ў забойстве паведаміў следству, што сябар некалькі разоў звяртаўся з просьбай забіць яго, каб ён уваскрос. Малады чалавек доўга не згаджаўся, але, атрымаўшы ў рукі нож, пяць разоў пырнуў сябра, які прасіў смерці.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса РФ — забойства, паведамляе “Русская планета”. Падазраваны — 20-гадовы хлопец — арыштаваны. Ад суда яго можа выратаваць толькі раптоўнае ўваскрашэнне сябра.