Ратавалі рыбака, у якога ў цэнтры вадасховішча заглохла лодка (відэа)
Здарэнне адбылося ўчора каля вёскі Чыгірынка Кіраўскага раёна на Магілёўшчыне.
Як паведамляе прэс-служба МНС, маторная лодка рыбака раптоўна заглохла, а вёслаў, каб самастойна даплыць да берага, у яго не было. Па мабільным тэлефоне 47-гадовы мужчына выклікаў выратавальнікаў. Яны знайшлі лодку ў кіламетры ад берага і адбуксіравалі яе.
Да медыкаў пацярпелы не звяртаўся, ён сябе адчуваў добра.
Фота — mchs.gov.by