Ратавальнікі дапусцілі ўсе школы да навучальнага года
Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дазволілі эксплуатацыю ў новым навучальным годзе ўсіх беларускіх школ. Праўда, у некаторых выпадках ратавальнікі патрабуюць правядзення дадатковых супрацьпажарных мерапрыемстваў.
Агулам былі абследаваныя больш за 8 тысяч установаў адукацыі. За невыкананне супрацьпажарных патрабаванняў да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя больш за 600 кіраўнікоў.
Як паведамляе БЕЛТА, летась у навучальных установах Беларусі адбыліся два пажары, а сёлета ўжо тры.