Ратавальнікі прывезлі з Гомеля ў Мінск сэрца для перасадкі

Донарскае сэрца для перасадкі мінулай ноччу паспяхова прывезлі з Гомеля ў Мінск на вёрталёце супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У аэрапорце орган быў перададзены медыкам, якія ў суправаджэнні ДАІ павезлі яго на аперацыю. Трансплантацыя прайшла паспяхова, адзначае БЕЛТА.