Ратавальнікі здымалі парашутыстку з дрэва

Дзяўчына скокнула з самалёту і рана раскрыла парашут, таму яе аднесла ветрам на дрэва. Стропы парашута заблыталіся ў галлі і дзяўчына павісла на вышыні 10 метраў.



Ратавальнікі спілавалі галлё і знялі парашутыстку з дрэва пры дапамозе аўталесвіцы, перадае прэс-служба МНС. Спартсменка не пацярпела і не мела патрэбы ў дапамозе медыкаў.