Рауль Кастра ўзначаліў Кубу
У нядзелю парламент Кубы абраў Рауля Кастру старшынёй Дзяржсавета, што з'яўляецца вышэйшай дзяржаўнай пасадай краіны. Такім чынам 76-гадовы палітык, які фактычна выконваў функцыі лідэра дзяржавы з ліпеня 2006 года, стаў пераемнікам свайго брата Фідэля. Апошні кіраваў Кубай на працягу 49 гадоў, але 18 лютага 2008 года абвясціў, што сыходзіць у адстаўку па стане здароўя.
На пасаду першага намесніка старшыні Дзяржсавета зацверджаны адзін з лідэраў Камуністычнай партыі Кубы Хасэ Рамон Мачада Вентура. Сам Фідэль Кастра 20 лютага быў абраны дэпутатам Нацыянальнай асамблеі.
AFP