Рауль Кастра заклікаў кубінцаў зацягнуць паясы
У прамовt, прысвечанай 55-годдзю штурму кубінскімі рэвалюцыянерамі казармаў Манкада ў Сант'яга-дэ-Куба, прэзідэнт Кубы Рауль Кастра заклікаў грамадзян падрыхтавацца да наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Кубінскі лідэр заявіў, што выспу могуць чакаць, у прыватнасці, падвышэнні коштаў на харчаванне і паліва. Чакалася, што Кастро выкажацца пра паслабленне дзяржаўнага кантролю ў эканамічнай сферы, аднак гэтага не адбылося.
З моманту прыняцця ўлады малодшым братам Фідэля Кастра прайшло амаль два гады. Сярод перамен у краіне, якія адбыліся пры Раўлі - з'яўленне планаў перадачы часткі дзяржаўных земляў фермерам, адмена забароны на валоданне мабільнымі тэлефонамі і дазвол для кубінцаў спыняцца ў гатэлях краіны. Аднак жыхары Кубы лічаць змены Раўля недастатковымі. "Тут шмат людзей на вуліцы гавораць аб пераменах, але ў нас так і не адбылося сур'ёзнай эканамічнай або палітычнай рэформы, нічога, што сапраўды бы на нешта паўплывала і на што мы спадзяваліся з прыходам Раўля", - сказаў карэспандэнту агенцтва АР 69-гадовы кубінец Асвальда. Іншая жыхарка Сант'яга пацвердзіла, што жыццё простага кубінца за апошнія два гады не надта змянілася: "Калі ты працуеш, табе хапляе на ежу. Але больш ты нічога не можаш зрабіць".
Newsru