Разбураны ў першыя дні войны чыгуначны мост у Ірпені аднавілі

Адноўлены чыгуначны мост Ірпеня / стоп-кадр з відэа мэра горада Аляксандра Маркушына
Адноўлены чыгуначны мост Ірпеня / стоп-кадр з відэа мэра горада Аляксандра Маркушына

Чыгуначны мост у Ірпені, разбураны ў першыя дні вайны, ужо аднавілі, паведаміў кіраўнік горада ў сваім тэлеграм-канале.

“Сёння ўпершыню за некалькі тыдняў на ірпенскі чыгуначны вакзал прыбудзе электрычка”, — напісаў мэр Ірпеня Аляксандр Маркушын.

Аляксандр Маркушын расказвае пра аднаўленне легендарнага моста

Маркушын падзякаваў усіх, хто дапамагаў аднаўляць гэты сімвал вяртання горада да жыцця — ад калектыву Украінскай чыгункі да прэзідэнта. Мост ён назваў легендарным.

Мост у Ірпені быў разбураны напачатку сакавіка. З-за патраплення снарада ў чыгуначнае палатно ў той дзень сарвалася эвакуацыя мясцовых жыхароў.

Успаміны беларускі пра тое, якой была жыццё ў Ірпені ў першыя дні вайны, чытайце ў матэрыяле Еўрарадыё.

А тут можна пачытаць гісторыю беларускі, якая шукае зніклага ў суседняй Бучы бацьку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.