Разгляд справы маладафронтаўца перанесены з-за адсутнасці перакладчыка
Суд Савецкага раёна Гомеля перанёс разгляд адміністрацыйнай справы актывіста "Маладога фронту" Андрэя Цянюты на 1 верасня. Як паведамляе Радыё Свабода, Цянюта запатрабаваў, каб справа разглядалася на беларускай мове, а перакладчыка ў судзе не знайшлося. Нагадаем, да адміністрацыйнай адказнасці Андрэя Цянюту прыцягваюць за неяўку ў ліпені ў ваенкамат. Ён вучыўся ў Бранскай сельгасакадэміі і меў адтэрміноўку ад службы ў войску. Аднак гомельскі ваенком паказаў яму дакумент пра адлічэнне яго з ВНУ.