Разгляд справы студэнткі Кацярыны Герасімчык перанеслі на 2 красавіка

Суддзя Наталля Козел, якая найчацей вядзе справы палітычных актывістаў у судзе Ленінскага раёну, заслухала сведку з боку Кацярыны Герасімчык Вольгу Багданкевіч.

З ёй Кацярына ішла праз плошчу Леніна дадому 12 лютага.  Нагадаем, тады Кацярыну Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі на плошчы Леніна, на помніку якому было графіці “Луку на муку!”. У заплечніках дзяўчат знайшлі налепкі “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду Фядуту!”.

На наступны дзень у пакоях інтэрната правялі ператрус і канфіскавалі кампутар і брашуры “Маладога Фронту” ды кампаніі “Гавары праўду”.