Razorlight выдаюць новы дыск

Брытанскія індзі-рокеры Razorlight анансавалі выхад свайго новага, трэцяга па ліку студыйнага альбому.  Кружэлка, якая атрымалая назву "Slipway Fires", будзе прадстаўленая на суд слухачоў 3 лістапада.

Першым сінглам з альбому стане песня "Wire To Wire", якая будзе прапанаваная для запампоўкі на сайце лонданскіх рокераў 26 верасня, а ўжо 27 кастрычніка яна выйдзе на фізічным носьбіце.

Нагадаем, што апошні на сёння альбом гурта "Razorlight" выйшаў у 2006-м годзе. Кружэлка ўзначаліла брытанскі хіт-парад і тройчы атрымала "плацінавы" статус.

Фота: www.live8live.com