Развітацца з баранавіцкімі лётчыкамі прыйшлі тысячы чалавек
Тысячы людзей прыйшлі развітацца з вайсковымі лётчыкамі Аляксандрам Марфіцкім і Аляксандрам Жураўлевічам, які загінулі 30 жніўня на авіяшоў у польскім Радаме. Цырымонія развітання адбылася 3 верасня ў цэнтры ідэалагічнай і
культурна-масавай працы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання
ВПС і войскаў СПА Беларусі ў Баранавічах, паведамляе БелаПАН.
На жалобным мітынгу міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў назваў загінулых бліскучымі афіцэрамі, бліскучымі лётчыкамі, сапраўднымі патрыётамі і прафесіяналамі, якія пакінулі глыбокі след у развіцці ваеннай авіяцыі Беларусі.
У жалобнай цырымоніі ў Баранавічах прынялі ўдзел дэлегацыі ўрада і Нацыянальнага Сходу Беларусі, Міністэрства абароны, Генеральнага штаба, Брэсцкага аблвыканкама, усіх авіяцыйных частак, пілатажнай групы "Рускія віцязі", а таксама Войска Польскага з каталіцкімі святарамі. У тым ліку прысутнічаў камандуючы паветранымі сіламі Польшчы Анджэй Уласік. Польскія афіцэры ўсклалі вянкі незвычайнай для Беларусі квадратнай формы. Белыя і чырвоныя кветкі ў іх сабраныя ў выглядзе апазнавальнага знака польскай ваеннай авіяцыі — Шахаўніцы.
Аляксандра Марфіцкага і Аляксандр Жураўлевіча пахаваюць на могілках у Русіне, за некалькі кіламетраў ад Баранавічаў. Абодва пілоты жылі ў гэтым горадзе. У Жураўлевіча засталіся жонка і дачка, у Марфіцкага — жонка і дзве дачкі.