Развітанне з Уладзімірам Бабарыкам пройдзе сёння
Развітанне з вядомым тэлежурналістам, відэааператарам БелаПАН Уладзімірам Бабарыкам пройдзе сёння ў рытуальнай залі крэматорыя на Паўночных могілках. Пачатак а 15.00. Уладзімір Бабарыка памёр раніцай 3 студзеня ў 6-й клінічнай лякарні Мінска. "Як сказаў лекар, ва Ўладзіміра спынілася сэрца. Яшчэ а восьмай раніцы ён уздымаўся, а затым лёг і памёр", — кажа сястра Валодзі Таццяна.
Напярэдадні яму выклікалі хуткую дапамогу, доктар зрабіў кардыяграму, якая не паказала ніякіх адхіленняў у працы сэрца, піша БелаПАН.
Напярэдадні яму выклікалі хуткую дапамогу, доктар зрабіў кардыяграму, якая не паказала ніякіх адхіленняў у працы сэрца, піша БелаПАН.