Развітанне з Вольгай Самусік пройдзе сёння аб 11:30
Сёння аб 11:30 пройдзе развітанне са спявачкай Вольгай Самусік. Развітанне адбудзецца ў кватэры Вольгі: пр. Ракасоўскага, 40, кватэра 67. Як паведаміў яе муж у сваім дзённіку ў ЖЖ, Вольга памерла ад панкрэатыту з панкрэанекрозам. Яна перанесла тры аперацыі. Апошняя была складанай, яна адбылася 6 снежня. Вольга згубіла шмат крыві і праз суткі памерла.
Вольга Самусік скончыла журфак БДУ, працавала ў шэрагу выданняў, у тым ліку ў БДГ, “Народнай волі” і нават “СБ — Беларусь сегодня” — па размеркаванні. Была салісткай рок-гуртоў Tarpach, Zygimont Vaza, Hasta La Fillsta, выступала з “Крамбамбулей” і “Нейра Дзюбелем”. У 2007 годзе на “Рок-каранацыі” была прызнаная “рок-князёўнай”.
Праз месяц ёй мусіла споўніцца 26 год.