Рэчыцкі навучэнец каледжа зарабляў $500 у месяц на порнасайце
$500 у месяц зарабляў 21-гадовы жыхар Рэчыцы, навучэнец аднаго з каледжаў на порнасайце. Яго ён стварыў самастойна і змяшчаў на ім здымкі непаўналетніх. Грошы хлопец атрымліваў за прадастаўленне доступу да прагляду фотаздымкаў. Як паведамляе "Народная газета", супрацоўнікі праваахоўных органаў ліквідавалі порнасайт, а яго стваральніка затрымалі. Распачатая крымінальная справа.