RED ELVISES: Свята рок-н-ролу ў апошні дзень лета
31 жніўня ў клубе Night Star адбудзецца вялікі канцэрт каманды RED ELVISES. “Чырвоныя Элвісы” – гэта тыя самыя смешныя дзядзькі з гіганцкімі
балалайкамі з культавага фільма Лэнса Манджыа і Джэфры Фэлкона
“Шасціструнны самурай”. Іх ідыятычны сёрф гарантавана вылечвае ад
дурасці і панурасці. The Red Elvises – расійска-амерыканскі рок-гурт, заснаваны ў сярэдзіне 1990-х гадоў у Каліфорніі. У склад гурта ўваходзяць Алег Бернаў, Ігар Юзаў, Алег Гарбуноў і Адам Гаст. Усе ўдзельнікі расійскага паходжання, акрамя бубнача Адама Гаста. Гурт часта выступае з канцэртамі ў начных клубах і казіно ЗША і Канады. Сваім назовам гурт абавязаны Элвісу Прэслі і савецкаму мінуламу удзельнікаў. У 1998 годзе The Red Elvises запісалі саўндтрэк да фільма “Шасціструнны самурай”.
Дзякуючы фільму, пра гурт нарэшце даведаліся не толькі ў Амерыцы, але і ў самой Расіі. Касмічнае рокабілі, стылізаванымі пад Сібір, з савецкімі каранямі хвалявала Злучаныя Штаты сваёй бясконцай энергіяй, гумарам і агеньчыкам з адзнакай “crazy russians”.
Адэскае пачуццё гумару, рускі фальклор, усе віды і разнавіднасці рок-н-рола, твіста, рокабілі і прыязнай цыганшчыны апынуцца на адной сцэне 31 жніўня і, як яны ўжо даказвалі не аднойчы, разварушаць нават самага маркотнага гледача.
Нагадаю, што убачыць і пачуць савецкую рэінкарнацыю амерыканскага караля рок-н-ролу можна будзе толькі 31 жніўня ў клубе Night Star а 19-й гадзіне.