Red Snapper вяртаюцца на сцэну
Акрыялі ад сну знакамітыя брытанцы Red Snapper - майстры брэйк-біту і драм-н-басу з «жывым» інструментаром "Пасля шасцігадовага перапынку, занятага ўдзелам у сольных праектах, Red Snapper вяртаюцца ў звыклыя рамкі", - распавялі ўдзельнікі гурта на сваім сайце ў пачатку гэтага года.
Red Snapper афіцыйна абвясцілі аб сваім распадзе ў 2002-м годзе, пасля выпуску свайго трэцяга студыйнага альбома «Our Aim To Safisfy Red Snapper».
У наступныя гады басіст Алі Фрэнд працаваў з Бэт Ортан у яе новым праекце Clayhill, гітарыст Дэвід Аерс пісаў музыку для кіно і тэлебачання, а бубнач Рычард Тэйр займаўся справамі гурта Toob.
У канцы 2007-га года музыкі сустрэліся дзеля сумеснага джэма, па выніках якога прынялі рашэнне адрадзіць гурт, які зрабіў іх вядомымі.
У бліжэйшых планах Red Snapper - выпуск новага альбома, праца над якім стартавала з пачаткам новага года.
Паралельна музыкі анансавалі правядзенне невялікага турнэ па Еўропе, якое ахопіць некалькі гарадоў Вялікабрытаніі, Галандыі, Бельгіі і Расіі. Расійскія канцэрты адбудуцца 22 і 23 лютага ў Маскве (клуб «Памяранец») і Санкт-Пецярбургу (Манеж).
Фота: www.zvuki.ru