Рэдакцыі "Хартыі'97" прапанавалі сядзібу ў Варшаве
На канферэнцыі "Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?" у Варшаве выступілі беларускія палітыкі. Лідар руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч паўтарыў тэзісы свайго брусэльскага выступу. Па яго словах, Еўрасаюз дае гранты зарэгістраваным у Беларусі арганізацыям. Але яны пры гэтым вымушаныя супрацоўнічаць з дзяржаўнымі арганізацымі і перадаваць частку грантаў у бюджэт.
Зміцер Бародка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, выступіў за эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Супраць гэтага выступіў Міахіл Чыгір (АГП). Па яго словах, эканамічныя санкцыі з боку Еўрасаюзу шмат карысці не дадуць. Значна большыя грошы ў Беларусь ідуць па лініі Міжнароднага валютнага фонду, адзначыў палітык.
Акрамя таго, на канферэнцыі стала вядома, што вылучаныя грошы для сядзібы сайту "Хартыя'97". Цяпер рэдакцыя зможа працаваць з Варшавы. Нагадаем, што большая частка супрацоўнікаў была затрыманая адразу пасля падзеяў 19 снежня. Рэдактар сайту Наталля Радзіна знаходзіцца ў СІЗА КДБ.