Рэдактарка “Газеты для вас” сама закрыла выданне, бо стамілася

На Брэстчыне на адно незалежнае выданне стала меней. Перад Новым годам галоўны рэдактар «Газеты для вас» Лідзія Цалуйка паведаміла калектыву пра тое, што яна стамілася і вырашыла закрыць газэту. Пры гэтым яна адмаўляецца ад каментароў, паведамляе Радыё Свабода.  Карэспандэнт выдання Павал Дайлід кажа, што не толькі калектыў застаўся без працы, але і цэлы рэгіён панёс страту. З яго словаў, у той час, калі многія незалежныя СМІ вымушаныя працаваць ва ўмовах надзвычайнага ціску, самастойную ліквідацыю газеты яе рэдактаркай можна ацэньваць як здраду калектыву і ўвогуле дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

Грамадска-палітычны штотыднёвік “Газета для вас” заснаваны ў студзені 1997 года. Выданне стала пераемніцай “Газеты Кудзінава”.