Рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі прызначаны на 9 лістапада
Кіраўнік аўтаномнай іспанскай вобласці Артус Мас афіцыйна абвясціў даты галасавання на рэферэндуме.
Меней чым праз паўтары месяцы жыхары Каталоніі павінны будуць адказаць на пытанне: “Ці хочаце вы, каб Каталонія стала дзяржавай?” і “Калі так, то ці хочаце вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай?”.
19 верасня парламент Каталоніі ўхваліў закон аб правядзенні рэферэндуму аб незалежнасці. У яго падтрымку прагаласавалі 106 дэпутатаў, супраць выступілі 28 парламентарыяў, тых, хто ўстрымаўся, не было. Згодна з дакументам, вынікі апытання не маюць абавязковай юрыдычнай сілы.
Агульнанародны плебісцыт пройдзе без згоды Мадрыда, дзе будучы рэферэндум назвалі нелегітымным.
На долю Каталоніі, дзе жыве 7,5 мільёна чалавек, прыпадае каля чвэрці ВУП Іспаніі. Пры гэтым мясцовыя ўлады і насельніцтва незадаволеныя, што рэгіён аддае занадта шмат падаткаў Мадрыду, не атрымліваючы наўзамен дастатковага фінансавання. Жыхары вобласці перакананыя, што незалежнасць ад цэнтральнага ўраду Іспаніі прынясе карысць іх эканоміцы, піша Lenta.ru са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.