Рэгістрацыя на атрыманне карты паляка адкрылася ў інтэрнэце
Сёння на сайце польскага консульства ў Брэсце ў тэставым рэжыме запрацавала функцыя онлайн-рэгістрацыі на атрыманне карты паляка.
Каб падаць заяву праз Інтэрнэт, наведвальнікам прапаноўваюць зайсці на старонку www.e-konsulat.gov.pl, знайсці ў закладцы "Візіты" радок "Кarta Polaka", дзе можна запоўніць электронны бланк. Пакуль паслуга даступная толькі ў польскай моўнай версіі, але, па словах супрацоўнікаў консульства, ужо ад 1 сакавіка сістэма выдаленай рэгістрацыі будзе функцыянаваць паўнавартасна.
Новаўвядзенне істотна спросціць працэс рэгістрацыі. "Але калі нам патэлефануюць асобы сталага веку, альбо асобы, якія не маюць доступу да Інтэрнэту, то, вядома, наш супрацоўнік дапаможа ім зарэгістравацца па тэлефоне ", — запэўнілі "Брестскую газету" ў консульстве.