Рэканструкцыя мінскай станцыі метро “Кастрычніцкая” пачнецца летам 2008-га

Рэканструкцыя эскалатара на мінскай станцыі метро “Кастрычніцкая” пачнецца летам 2008 года.
Пра гэта на сесіі сталічнага гарсавета паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў.

Нагадаем, замест трох эскалатараў на станцыі з’явяцца чатыры, што мусіць павялічыць прапускную здольнасць перасадачнага вузла.

БЕЛТА