Рэліз новай кружэлкі Eagles пройдзе ў кастрычніку

Амерыканскі гурт Eagles выпусціць новы альбом «Long Road Out Of Eden» у кастрычніку.
Плытка будзе прадавацца выключна праз Інтэрнэт на сайтах Walmart.com, Samsclub.com і Eaglesband.com. Першы сінгл «How Long» і відэа да яго можна будзе спампаваць ужо з 20 жніўня. Гітарыст Джо Уолш заявіў, што Eagles збіраюцца ў сусветнае турнэ ў падтрымку новай CD, першай за апошнія 28 год. Першыя канцэрты пройдуць восенню, калі гурт адгуляе 6 шоў падчас адкрыцця новай залы Nokia Theatre L.A. Live у Лос-Анджэлесе - з 18 па 27 кастрычніка, паведамляе intermedia.ru