REM працуе над новым альбомам
Знакамітае трыа REM пачынае працаваць у студыі над сваім новым, чатырнадцатым па ліку альбомам, паслядоўнікам рэлізу 2004-га году «Around The Sun».
Рэкордынгавыя сэсіі стартуюць з пачатку наступнага тыдня. У якасці прадзюсара новай кружэлкі выбраны Гарэт «Jacknife» Лі, які раней працаваў з U2, Snow Patrol і Kasabian. Басіст гурта Майк Мілс заявіў, што музыкі «больш чым запаленыя перспектывай працы з такім прафесіяналам”.
У сваю чаргу Гарэт Лі адказаў на камплімент сваёю ўпэўненасцю, што «REM - адзін з найлепшых гуртоў сучаснасці. Іх новыя песні гучаць проста выдатна, гэта лепшае з таго, што яны напісалі. І ўвогуле - яны лепшы прыклад для гуртоў, якія працягваюць эвалюцыянаваць і заставацца шчырымі».
Як вынік, у гэтым годзе REM практычна не будзе выступаць на публіцы. Выключэнні музыкі зробяць толькі для Дубліна. У перыяд з 30 чэрвеня па 5 ліпеня REM адыграюць пяць канцэртаў у мясцовым Olympia Theatre, які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад рэкордынгавай студыі.
Фота: www.smh.com.au