Рэмэйк "Службовага раману" выйдзе бліжэйшай зімою
Днямі ў Турцыі скончыліся здымкі рымэйку знакамітага “Службовага
раману” Эльдара Разанава. Здымкі працягваліся 45 дзён, 10 з якіх
адбываліся ў адным з лепшых гатэляў краіны курортаў. Астатні матэрыял
быў адзняты ў Маскве. Увесь гэты час прэса не дапускалася на здымкі. Таксама, паводле рашэння прадзюсараў, не называўся склад акцёраў і рэжысёра фільма.
Як адзначае адзін з прадзюсараў кінастужкі Мікалай Коўбас, працяг легендарнага фільма здымаецца дзеля таго, каб сюжэт арыгінала стаў зразумелы маладому пакаленню.
“Мінула 33 гады, і ўжо нашыя дзеці глядзяць гэтае кіно. Яны яго таксама любяць, але не зусім разумеюць герояў "Раману". Напрыклад, яны не могуць зразумець, як агромністы офіс можа працаваць без адзінага камп’ютара і чаму аўтаматычная асадка з каляровымі чарніламі — гэта вельмі крута”.
Рымэйк “Службовага раману” з’явіцца на экранах зімою 2011 года.
Фота: www.new-orel.ru