Renaissance Capital прагназуе рост ВУП Беларусі на 4%

Інвестыцыйная кампанія Renaissance Capital чакае рост валавага ўнутранага прадукта Беларусі ў 2010 годзе на ўзроўні 4%. Такі прагноз утрымлівае распаўсюджаным у 5 сакавіка краінавы агляд RC пад назвай "Беларусь — апошняя ў Еўропе магчымасць для інтэграцыі", піша інфармагенцтва "Интерфакс". Эксперты кампаніі адзначаюць, што ВУП Беларусі ў доларавым эквіваленце складзе ў 2010 годзе $51 млрд. супраць $48,4 млрд. у 2009 годзе і $60,3 млрд у 2008 годзе.

Яны таксама прагназуюць у 2010 годзе рост аб'ёмаў прамысловай вытворчасці на ўзроўні 7% (у 2009 годзе адбылося паніжэнне на 2,8%), інвестыцый у асноўны капітал — на 13% (летась — рост на 8,6%).

Таксама аўтары дакладу чакаюць росту гадавой інфляцыі ў 2010 годзе да 12% з 10,1% у 2009 годзе.

Renaissance Capital, нараўне з іншымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі, прэтэндуе на ролю глабальнага кансультанта ўрада ў працэсе прыватызацыі. У снежні 2009 года кампанія адкрыла прадстаўніцтва ў Беларусі, якое ўзначаліў бізнэсмэн Сяргей Левін.