Рэпавая чытанка на "Рок-Каранацыі" застаецца пад пытаннем
Верагоднасць гучання на сёлетняй на “каранаванай” сцэне рэпавай чытанкі застаецца пад пытаннем. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё прадзюсар “Рок-Каранацыі” Павал Кашырын:
Два тыдні таму арганізатары сёлетняй “Рок-Каранацыі” аб’явілі намінантаў і выступоўцаў цырымоніі, якая адбудзецца 3-га сакавіка ў мінскім “Рэактары”. Сярод удзельнікаў былі названыя гурты “Без Білета”, “Ляпіс Трубяцкой”, “Крама”, “Князь Мышкін” і іншыя. Таксама арганізатары паабяцалі парадаваць прыхільнікаў рэпа выступам аднаго з прадстаўнікоў беларускай рэп-сцэны.
Павал Кашырын: "Мы спыніліся на “Нестандартным варыянце”, бо лепш за іх у нас усё роўна нікога няма. Аднак Міх зараз хварэе. Мы з ім вырашылі стэлефанавацца праз два тыдні: калі ён будзе працягваць хварэць, значыцца ніякага рэпа не будзе”.
Нагадаем, на галоўную “рок-карону” сёлета прэтэндуюць гурты “Ляпіс Трубяцкой”, “The Toobes” і “Без Білета”.