Рэпер Jay-Z пацешыў наведвальнікаў Гластанбэры пераспеўкай Oasis
На фестывалі Гластанбэры, які прайшоў на мінулых выходных у Вялікабрытаніі, Jay-Z пераспяваў ў рэп-варыянце вядомую кампазіцыю «Wonderwall» гурта Oasis.
Такім незвычайным спосабам музыка адрэагаваў на нядаўнія крытычныя заўвагі Ноэля Галахера ў свой адрас.
Нагадаем, што лідэр Oasis у свой час раскрытыкаваў рашэнне арганізатараў Гластанбэры зрабіць Jay-Z хэдлайнерам фэсту, абвінаваціўшы іх у падрыве традыцый.
Паводле меркавання Ноэля, рэпера – нават самага крутога – ні ў якім разе нельга запрашаць на фэст, які лічыцца апорай рок-музыкі.
Jay-Z на гэта адказаў, што «Ноэль Галахер заўсёды чымсьці незадаволены – з прычынай і без". І дадаў, што любіць "брытанскі гумар, а таму палічыў, што будзе весяла ўкалоць яго ў адказ, зрабіўшы кавер на «Wonderwall». Навошта размяжоўваць музыку па жанрах. Існуе толькі два віды музыкі – добрая і дрэнная. А хіп-хоп гэта або рок – не мае значэння».
Трэба дадаць, што Jay-Z стаў першым хэдлайнерам ад хіп-хопу за ўсю 40-гадовую гісторыю правядзення фэсту.
Цікава і тое, што пасля выступу Jay-Z на Гластанбэры раскупаемасць яго альбомаў у Вялікабрытаніі рэзка павялічылася. Дарэчы, як і Oasis: праз 13 гадоў пасля рэлізу альбома «(What The Story) Morning Glory», на якім упершыню зявілася «Wonderwall», дыск зноў падняўся ў Топ-200 брытанскага чарта.
Фота: colonisedminds.wordpress.com