Рэпер Серёга працуе ў Маскве без маскоўскай прапіскі
Беларускі рэпер Сяргей Пархоменка, вядомы пад псеўданімам "Серёга", працуе ў Маскве без маскоўскай прапіскі. Гэта выпадкова высветлілася падчас прэс-канферэнцыі ў мінскім рэстаране "Белая вежа", у якой артыст прымаў удзел 29 студзеня. Серёга прыехаў у Мінск каб паспрыяць старту новага тэлепраекта
— шоў пад працоўнай назвай "Рубаха-парень". Ідэя праграмы ў тым, каб звесці на баксёрскім рынгу зорак беларускай эстрады і іншых медыйных персанажаў і, такім чынам, даць ім шанец "даказаць, што яны сапраўдныя мужчыны".
Адказваючы на пытанне пра ўласную ролю ў праекце, рэпер, які ўжо некалькі гадоў працуе ў Маскве, распавёў пра тое, што ўвогуле звязвае яго з Беларуссю:
Серёга: "Па-першае, у мяне беларускі пашпарт — магу паказаць. Па-ранейшаму гомельская прапіска . Па-другое ў мяне тут шмат сяброў. Па-трэцяе, я здымаю тут кліпы і рыхтуюся да здымкаў некалькіх фільмаў, працую над сцэнарамі.
І ўвогуле, мне прыемна знаходзіцца ў Мінску. Тут чароўныя дзяўчыны. І вельмі прыемныя журналісты".
На заўвагу карэспандэнта Еўрарадыё наконт гомельскай прапіскі, з якой нельга легальна працаваць у Маскве, Серёга адказаў, што жыве і працуе ў Падмаскоўі і, такім чынам, "абыходзіць гэты момант, не парушаючы законаў".