Рэпер Сярога рыхтуе да рэлізу свой трэці нумарны альбом

Кружэлка, якая атрымала назву «Хроника парнишки с гомельских улиц», з'явіцца ўжо 12 жніўня. На дыск трапілі 17 кампазіцый, у тым ліку сумесныя працы з даўнімі паплечнікамі Сярогі – Стасам Сацурай і Максам Лорэнцам, а таксама дуэтная кампазіцыя, запісаная разам з Аляксандрам Маршалам, і аўтарская перапрацоўка вядомай песні Queen «Шоў павінна працягвацца» («Show must go on»).

У якасці аднаго з бонусаў на дыску будзе прадстаўленая ўжо добра вядомая карыстальнікам Інтэрнэт песня «Оля и СПИД», у якой гучыць голас расійскага палітыка Ўладзіміра Жырыноўскага.

Фота: 256khz.ru