Рэперам забароняць 80% словаў у тэкстах

Расэл Сіманс, заснавальнік амерыканскага лэйбла Def Jam, які спецыялізуюцца на хіп-хопе, не жадае, каб рэперы ўжывалі нецэнзурную лексіку. Сіманс прапанаваў прадстаўнікам музычнай індустрыі паслядоўна забараняць рэперам выкарыстоўваць у тэкстах песень некаторыя словы. Размова ідзе пра так званыя "чыстыя" версіі сінглаў і альбомаў, у якіх звычайна прыбіраюць нецэнзурную лексіку.

Трэба дадаць, што на гэты момант, універсальных стандартаў на падобныя зачысткі не існуе, менавіта таму Сіманс прапанаваў выкінуць "брудную лаянку" з тэкстаў, а з цягам часу цалкам адмовіцца ад яе ўжывання. Пад брудна лаянкавыя словы трапілі bitch, у перакладзе "сука", nigger і ho, што з’яўляецца вытворным ад слова whore, "прастытутка".

Адразу ж узнікае пытанне, што будуць рабіць рэперы, калі менавіта гэтыя тры словы займаюць прыкладна 80 адсоткаў тэкстаў усіх рэп-кампазіцый.

Фота ocio.ya.com