10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень навукі

Свята адзначаецца штогод 10 лістапада з мэтай падвысіць усведамленне грамадскасцю ва ўсім свеце карысці навукі. І хоць гэты дзень не быў абвешчаны выходным днём, у кожнай краіне праходзяць мерапрыемствы, звязаныя з гэтым святам.

Правядзенне Сусветнага дня навукі было рэкамендавана ў 1999 годзе на Сусветнай навуковай канферэнцыі (World Conference on Science), якая праводзілася ў Будапешце. Тады была выказаная неабходнасць больш шчыльнага ўзаемадзеяння паміж навукай і грамадствам.