100 долараў можна набыць на інтэрнэт-аўкцыёне
Такі незвычайны лот выставілі на інтэрнэт-таргі ay.by. Верагодна, прадавец хоча даведацца рэальны курс амерыканскай валюты ў Беларусі.
Першапачатковая стаўка на 100-доларавую купюру — 355 тысяч рублёў. Гэта 115 долараў па курсе Нацбанка.