100-гадовы кіроўца збіў 11 пешаходаў

Здарэнне адбылося ў амерыканскім горадзе Лос-Анджалес. Як інфармуе УНІАН, 100-гадовы Прэстан Картэр выехаў на аўтамабілі на ходнікі насупраць будынка школы.

Чацвёра збітых дзяцей знаходзіліся ў крытычным стане, але пазней іх стан стабілізаваўся. Кіроўца затрыманы і дае паказанні.

Фота — globallookpress.com