1000 беларусаў папрасілі іх не пускаць у казіно

Прынцып дзеяння яшчэ новага для нашай краіны механізма наступны. Людзі, якія намагаюцца пераадолець псіхалігічную залежнасць ад азартных гульняў, звяртаюцца да арганізатараў гульні. Іх заявы аператыўна перадаюцца ў Міністэрства па падатках і зборах, якое інфармуе пра згаданых асобаў усіх арганізатараў азартных гульняў у краіне. Ад гэтага часу гэтых людзей туды не прапусцяць.

БЕЛТА
паведамляе, што ў Беларусі на сённяшні дзень дзейнічае 34 казіно, 18 з якіх размешчаныя ў сталіцы, 279 залаў гульнявых аўтаматаў і 148 букмекерскіх кантор.