11 лютага — Сусветны дзень хворага

Свята штогод адзначаецца  11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Марыі з Лурда, у адным з марыйных санктуарыяў у гэты дзень адбываецца сусветная ўрачыстасць.

Дзень хворага павінен нагадаць, што ў сітуацыі пакуты і цярпення недастаткова толькі адпаведнай медыцынскай тэрапіі, а  яшчэ вельмі патрэбная чалавечая цеплыня. Такія выхаваўчыя інстытуты, як сям’я або школа павінны з самых малодшых гадоў абуджаць у чалавека спачуванне да бліжняга і да яго пакуты.

У гэты дзень трэба звярнуць асаблівую ўвагу на нашых блізкіх, якія хварэюць, адарыць іх сваёй любоўю і клопатам.