За першы тыдзень студзеня інфляцыя склала 1,5%
Гэта даволі істотны рост спажывецкіх коштаў у параўнанні з апошнімі месяцамі.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, найбольшы прырост коштаў адзначаны на тытунёвыя вырабы, нятлусты тварог, гарэлку, пшанічную муку, піва ды некаторыя іншыя групы тавараў і паслуг. Прычым цыгарэты падаражэлі адразу на 13,6%.
З харчовых тавараў цэны асабліва заўважна падскочылі на свежыя агуркі (12,6%), памідоры (12,5%), буракі (9%).
Патаннела грэчка (мінус 0,6%), свініна (мінус 0,4%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (мінус 0,2%).
У 2012 годзе спажывецкія кошты ў Беларусі ўзраслі на 21,8% пры афіцыйным прагнозе 19-22%. Сёлета ўлады разлічваюць утрымаць інфляцыю ў межах 12%, інфармуе БелаПАН.