13 верасня — Дзень праграміста

Дату для яго прадстаўнікі гэтай прафесіі выбралі невыпадкова. Рэч у тым, што 13 верасня — гэта 256-ты дзень года. Лічба 256 (два ў восьмай ступені) — гэта колькасць лічбаў, якія можна выразіць пры дапамозе аднаго байта.

Адметна, што кампутаршчыкі замацавалі за сабой яшчэ адно свята — Дзень вэб-праграмістаў. Яго адзначаюць 4 красавіка і тут таксама ёсць схаваны падтэкст. 4 красавіка — гэта 4.04, па аналогіі з “памылка 404” — “старонка не знойдзена”.