16-гадовы цырульнік збіў кліента
Здарэнне адбылося ў Гродзенскім раёне.
Як піша газета "Перспектива", 42-гадовы мужчына вырашыў разлічыцца за стрыжку з "цырульнікам" не грашыма, а бутэлькай гарэлкі. Распіць яе мужчына прапанаваў разам.
Калі спіртное скончылася, падлетак запатрабаваў працягу. Грошай у "кліента" больш не было, таму ён вырашыў адвесці хлопца дадому і папрасіць грошы ў яго маці. Юнаку гэта не спадабалася, і ён некалькі разоў кулаком стукнуў аднавяскоўца ў твар. Цяпер з інцыдэнтам разбіраецца міліцыя.
Фота — fishki.net