16 кастрычніка — Міжнародны дзень харчавання

Тыя, хто можа дазволіць сабе сняданак, абед і вячэру штодня, часам не задумваюцца, што ў некаторых кутках планеты жывуць людзі, для якіх голад з’яўляецца рэальнасцю. На Зямлі не меней за 800 мільёнаў галадуючых, а гэта ў 80 разоў болей за ўсё насельніцтва Беларусі.