16 траўня Уладзіміра Шульжыцкага будуць судзіць за дробнае хуліганства
Раней грамадскі актывіст быў затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў Мінску.
Нагадаем, што ў суботу, 23 красавіка непасрэдна ў памяшканьні Управы БНФ быў затрыманы актывіст Уладзімір Шульжыцкі. Затрыманне праводзілі асобы ў цывільным, якія дзейнічалі досыць груба. Шульжыцкага даставілі ў Савецкіі РУУС Мінска, дзе быў складзены пратакол аб дробным хуліганстве.
21 красавіка па месцы жыхарства Шульжыцкага адбыўся ператрус, а сам актывіст быў затрыманы і дапытаны па справе тэракту ў Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".