17 траўня адбудзецца суд над "Народнай Воляй"

Сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пройдзе судовае паседжанне па пазове Міністэрства інфармацыі. Яно хоча спыніць выхад недзяржаўнай газеты "Народная воля".

Нагадаем, рашэнне Мінінфармацыі было прынята ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям  газетаў "Народная Воля" і "Наша Ніва" на працягу году двух і больш пісьмовых папярэджанняў. Суд над "Нашай Нівай" адклалі да 18 траўня.