18 дыпламатаў павіншавалі палітвязня Паўла Севярынца

Нагадаем, адзін з лідараў аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павел Севярынец адбывае трохгадовую "хімію" ў вёсцы Куплін пад Пружанамі. Ён быў пакараны за ўдзел у Плошчы 19 снежня 2010 года падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў.

Як паведамляе прэс-служба БХД, Севярынца па пошце павіншавалі 18 амбасадараў і прадстаўнікоў краін ЕС (Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нідэрландаў, Венгрыі,
Фінляндыі, Румыніі, Ірландыі, Славакіі, Чэхіі, Балгарыі), Еўрасаюза і ЗША.

Павел Севярынец мяркуе, што падобныя віншаванні дасланыя ўсім беларускім палітвязням.