19 верасня — Дзень нараджэння смайлікаў

Смайлік прыдумаў прафесар псіхалогіі ўніверсітэта Карнэгі Мэлан у Пітсбургу Скот Фалман. Ён адправіў калегам электроннае паведамленне і прапанаваў выкарыстоўваць паслядоўнасці сімвалаў “:-)” у якасці маркёра для жартаўлівых паведамленняў.

Свой выбар навукоўца патлумачыў тым, што гэты значок падобны да ўсмешлівага твару. На сёння ж існуе вялікая колькасць самых розных смайлікаў, якія, зрэшты, не заўсёды абазначаюць усмешку.