2 ліпеня пачаліся пілігрымкі ў Будслаў

3 ліпеня каталікі скіруюцца ў пілігрымку ад Чырвонага касцёла, таксама пасля ранішняй імшы. 4 ліпеня, таксама ад Чырвонага касцёла рушыць група раварыстаў, якую ўзначаліць сам Тадэвуш Кандрусевіч. У той жа дзень пешшу ад гэтага храма пойдуць у пілігрымку евангелісты, інфармуе “Наша Ніва”.

Таксама арганізаваныя дзве аўтобусныя пілігрымкі ад Чырвонага касцёла — 6-га ліпеня а 17.30 і 7-га ліпеня а 6.30 раніцы.

Традыцыйны Будслаўскі фэст пройдзе сёлета 6-7 ліпеня.

Кантактныя тэлефоны для тых, хто хоча ўзяць удзел у пілігрымках:

(017) 2004415 — Чырвоны касцёл
(017) 2266244, (017) 2266248 — Катэдра.